Жыхарка Столінскага раёна паўстане перад судом за ненаўмыснае забойства ўнука. Трагедыя ў вёсцы Плотніца адбылася 9 жніўня.

У той дзень ўся сям'я — жанчына-пенсіянерка, яе дачка, сужыцель дачкі і ўнук — знаходзілася дома. Як высветлілася, усе дарослыя ўжывалі спіртное. У нейкі момант бабуля ўзяла ўнука на рукі — па стане здароўя шасцігадовы хлопчык не мог самастойна перасоўвацца і меў патрэбу ў пастаянным доглядзе — і стала пераносіць з аднаго пакоя ў іншы.

Жанчына не ўтрымалася на нагах і ўдарыла хлопчыка галавой аб дзверы, пасля чаго выпусціла на падлогу. На наступны дзень дзіця памерла ад атрыманых траўмаў.

У ходзе следства высветлілася, што ў гэтай сям'і рэгулярна злоўжывалі спіртным. Аднавяскоўцы неаднаразова паведамлялі ў органы мясцовай улады пра неналежны догляд за дзіцем. Аднак рэакцыі адпаведных службаў не было. Пракуратурай пастаўлена пытанне аб прыцягненні да дысцыплінарнай адказнасці вінаватых службовых асоб.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0