Навукоўцы папярэджваюць, што адзін з найбуйнейшых ледавікоў ў Грэнландыі, які змяшчае дастаткова лёду, каб павысіць узровень сусветнага акіяна на 50 сантыметраў, растае ўсё хутчэй.
Па словах даследчыкаў, частка ледніка Zachariae Isstrom, які з'яўляецца часткай Грэнландскага ледзянога шчыта, адкалолася і ў цяперашні час растае з-за павышэння тэмпературы паветра і цёплых марскіх плыняў.
Новыя айсбергі адколваюцца, дадаючы пяць мільярдаў тон вады ў Атлантыку кожны год.
У іншых рэгіёнах Грэнландыі таксама адзначаюцца маштабныя страты лёду. Калі ў Грэнландыі растане ўвесь лёд, гэта прывядзе да павышэння ўзроўню сусветнага акіяна на шэсць метраў, адзначае «Рэйтэр».
Буйны саміт, дзе будзе абмяркоўвацца, як абмежаваць змяненне клімату, адкрыецца ў Парыжы ў канцы месяца.