13.11.2015 / 12:15

Станцыя метро «Магілёўская» была зачынена з-за ілжывага паведамлення аб мініраванні абноўлена 6

Закрыццё станцыі метро «Магілёўская» 13 лістапада было звязана з паведамленнем аб мініраванні, якое аказалася ілжывым. Аб гэтым БелТА паведаміла крыніца ў праваахоўных органах.

Па стане на 13:17 праца станцыі адноўлена, яна зноў адкрыта для пасажыраў. «Метрапалітэн працуе ў штатным рэжыме. Яшчэ раз выбачаемся перад пасажырамі за нязручнасці», — гаворыцца ў твітары Мінскага метрапалітэна.

Фатаграфія падазраванага, якога шукае міліцыя

***

Сёння прыкладна ў 11.30 карыстальнікі сацсетак сталі паведамляць аб спыненні руху цягнікоў на станцыі метро «Магілёўская».

У прэс-службе ўнутраных войскаў МУС Tut.by пацвердзілі, што на станцыю «Магілёўская» былі выкліканыя сапёры.

У 13.00 праваахоўнікі яшчэ працягвалі працу, але толькі на ачэпленым участку ў адным з пераходаў, дзе знаходзіцца тэлефон-аўтамат. Мяркуючы па ўсім, эксперты-крыміналісты здымалі адбіткі пальцаў з апарата.

Акрамя таго, выказваюць здагадкі відавочцы, у праваахоўнікаў ужо ёсць падазраваныя — аператыўныя службы прагледзелі відэа з камер назірання.

0
DjonnyDe / Адказаць
13.11.2015 / 16:41
На нем куртка Джома и выглядывает зеленый шарф около шеи, если не ошибаюсь. Следовательно - с юга.
0
Юрась Беларус / Адказаць
13.11.2015 / 16:53
Наколькі мне вядома, недалёка ад Магілёўскай знаходзяцца некалькі інтэрнатаў розных ліцэяў і каледжаў. На мой погляд, па характэрнаму адзенню яго лёгка знайсці.
0
Яшчэ адна версія / Адказаць
13.11.2015 / 17:20
А можа, які рабацяга з завода коловых цягачоў ці МАЗа звольніўся ды вырашыў пакінуць аб сабе "памяць".
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру