Каля 60% беларускіх арганізацый у студзені-кастрычніку гэтага года былі нерэнтабельнымі або нізкаэфектыўнымі — такія звесткі афіцыйнай статыстыкі.Па выніках гаспадарчай дзейнасці за 10 месяцаў года нерэнтабельнымі аказаліся 1.663 арганізацыі. Нізкі ўзровень рэнтабельнасці (да 5%) зафіксаваны ў 2.924 прадпрыемстваў. 

Паколькі звесткі статыстыкі ўлічваюць фінансавыя паказчыкі дзейнасці 7.877 арганізацый, атрымліваецца, што амаль 60% прадпрыемстваў ў названы перыяд былі нерэнтабельнымі або адносіліся да ліку нізкаэфектыўных. У параўнанні з аналагічным леташнім перыядам сёлета колькасць нерэнтабельных прадпрыемстваў, якія ўлічваюцца афіцыйнай статыстыкай, павялічылася на 23%. 

Меры па аздараўленні неэфектыўных прадпрыемстваў і іх магчымым банкруцтве абмяркоўваюцца сёння на ўзроўні ўрада. Яны з'яўляюцца часткай «дарожнай карты» па рэфармаванні эканомікі, якую ўлады Беларусі распрацавалі для атрымання крэдыту Міжнароднага валютнага фонду. 

Перамовы ўрада з МВФ па ўмовах новай крэдытнай праграмы працягваюцца. Згодна з прагнозамі Нацбанка, яны завершацца ў першым квартале 2016 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?