26.12.2015 / 23:37

Як пратэстанты святкуюць Раство: беларускамоўная батлейка для дзяцей ФОТЫ 14

Царква Хрысціян веры евангельскай «Ян Прадвеснік» у суботу 26 снежня правяла беларускамоўную тэатральна-забаўляльную батлейку для дзетак.

Паводле святочнага сцэнара, дзетак прывіталі казачныя персанажы — дзік, снегавік і мядзведзь. Праз гульні і конкурсы героі батлейкі распавялі дзецям пра Божае нараджэнне і сэнс свята Раства. Іншыя персанажы-аніматары: Зорка, Ірад, Мудрэц падвялі ўдзельнікаў да кульмінацыйнай падзеі пастаноўкі — каляднай батлейкі.

«Ян Прадвеснік» — адна з беларускамоўных цэркваў. Сярод яе прыхаджанаў - вядомыя ў нацыянальным руху асобы Наста і Зміцер Дашкевічы, Андрусь Кім, Аляксей Шэін, Дзяніс Садоўскі, Зміцер Хведарук. У пропаведзях і малітвах царквы «Ян Прадвеснік» часта гучаць актуальныя для беларускага грамадства пытанні.

Ікон пратэстанты не прызнаюць.

Цікава, што ў царкве вісяць старадаўнія беларускія гербы.

Фота Сяргея Гудзіліна

1
Арнольдус Лацінянін / Адказаць
27.12.2015 / 07:50
Беларуская мова, беларускія гербы - ужо гэта добра. Малойцы!
0
гануля / Адказаць
27.12.2015 / 11:40
супер
4
вадик / Адказаць
27.12.2015 / 13:39
Раскольники христианства. Еретики не больше
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру