08.01.2016 / 19:19

Каманда, якая «правальвае матч за матчам», перамагла лідара Заходняй канферэнцыі 3

У матчы чэмпіянату КХЛ «Дынама» на «Мінск-Арэне» перамагло абсалютнага лідара Заходняй канферэнцыі яраслаўскі «Лакаматыў» з лікам 1:0. Шайбу на 46-й секундзе закінуў Аляксандр Паўловіч.

Учора, 7 студзеня, па выніках Каляднага турніру Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанне, чаму прэзідэнцкая каманда збірае аншлагі [Ігар Рачкоўскі сказаў, што каманда прэзідэнта перамагае], а шматлікія беларускія клубы і зборная не, адказаў:

«… Не будзем добра гуляць, не будзем дарыць свята людзям, то ніхто сюды не пойдзе. Як бы мы людзей не прасілі. Дарэчы, на самыя моцныя гульні і асабліва на фінал — народу было мора. Білецік лішні прасілі. (…) А яшчэ горш, калі можам стварыць свята, як мінскае «Дынама». Можа ж стварыць свята? І правальваюць гульню за гульнёй там, дзе павінны выйграваць з разгромным лікам. І як людзі будуць да гэтага ставіцца? Адпаведным чынам», — сказаў Лукашэнка.

Што праўда, перад гэтым «Дынама» прайграла чатыры гульні запар, у тым ліку і дзве на «Мінск-Арэне».

«Дынама» займае 10-ы радок у Заходняй канферэнцыі, у каманды 67 балаў у 46 матчах і адставанне тры балы ад зоны плэй-оф. Усяго будзе згуляна 60 паядынкаў (апошні матч — 18 лютага). 

10 студзеня «Дынама» гуляе дома з «Сочы».

0
путинец / Адказаць
08.01.2016 / 21:33
думал про смокав
0
Aljoša / Адказаць
09.01.2016 / 01:23
Heta ūžo nemahčyma hljadzec'. Vidavočny "dahavarnjak". Vidac',vjaliki kaficyent byū na peramohu Dzinama.
0
Максим Дизайнер / Адказаць
09.01.2016 / 21:42
путинец, Посмотри результаты сезона прошлого-этого года. Иди борщеварке своей мозги пудри, эксперт.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру