Лідараў так званых «ДНР» і «ЛНР» Аляксандра Захарчанку і Ігара Платніцкага адхіляць ад кіраўніцтва ў сакавіку-красавіку. Такую інфармацыю на сваёй старонцы ў сацсетцы Facebook распаўсюдзіў дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Зоран Шкір'як.

«У сакавіку-красавіку Захар і Плоця пазбавяцца сваёй улады. Адкрытым застаецца пытанне, якім чынам яны будуць ліквідаваныя. Гэта значыць, добраахвотная адстаўка і магчымасць збегчы ў РФ з нарабаваным, або фізічная ліквідацыя расійскімі спецслужбамі. Зрэшты, не выключана, што могуць адбыцца і замахі, замоўленыя аднім на аднаго. Гэта пытанне часу», - гаворыцца ў паведамленні дарадцы міністра.

Шкір'як падкрэсліў, што ў Крамлі ўжо прынятае рашэнне аб замене «верхаводаў рускіх тэрарыстаў Данбаса», цяпер ідуць таргі за кандыдатуры пераемнікаў, сярод якіх былыя прадстаўнікі рэжыму Януковіча.

Раней народны дэпутат Украіны, лідар суполкі «Інфармацыйны супраціў» Дзмітрый Тымчук паведаміў, што вясной 2016 г. былы прэм'ер-міністр Украіны Мікалай Азараў або былы віцэ-прэм'ер Сяргей Арбузаў могуць змяніць верхавода «ДНР» Аляксандра Захарчанку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?