У матчы чэмпіянату КХЛ мінскае «Дынама» прайграла ў гасцях у авертайме «Нафтахіміку» з лікам 2:3. Прычым «зубры» вялі ў гульні ў лікам 2:0.

За тры туры да сканчэння рэгулярнага чэмпіянату «Дынама» адстае ад зоны плэй-оф на восем ачкоў.

8. Слован — 87 (57 гульняў). 9. Дынама Мінск — 79 (57). 10. Медвешчак — 78 (58).

7 лютага «Дынама» гуляе ў Мінску з «Ёкерытам».