Новы, больш лёгкі і надзейны камплект індывідуальнай абароны плануецца перадаць байцам сухапутных войск ЗША ў 2019 годзе, піша сайт military.com.

Бронекамізэлька і абарончая кашуля будуць на 8-14 адсоткаў лягчэйшымі, чым сучасны комплекс абарончага рыштунку амерыканскага жаўнера, які цяпер у сярэднім важыць каля 13 кг.

Модульная сістэма дазволіць камандзірам і байцам змяняць узровень абароны ў залежнасці ад патрэбы канкрэтнага задання.

Кашуля мае інтэграваную мяккую браню, якая абараняе ад аскепкаў і 9-мм куляў верхнюю частку грудзі і спіны, плечы і ніжнюю частку шыі. Ужо на яе апранаецца бронекамізэлька.

Таксама маецца браніраваны пас, які можа далучацца да заплечніка і рабіць ягонае нашэнне больш лёгкім. Спецыяльныя шчыткі можна будзе дадаваць для абароны шыі і твару пад шлемам.

Таксама дызайнеры шмат увагі надаюць сістэме хуткага і зручнага апранання і здымання, што асабліва важна, калі жаўнер атрымаў раненне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?