Відэа з Гродна на сваім каналеYouTube выклаў карыстальнік пад нікам evgen4479 Пупкін 25 лютага. Ён жа з'яўляецца кіроўцам мікрааўтобуса, які стаў удзельнікам канфліктнай сітуацыі на адной з гродзенскіх вуліц.

Відэа аўтар суправадзіў каментаром «Гродна, БЛК, настаўнік ці проста пакрыўджаны жыццём». Аднак пасля прагляду відэа ў гледача з'яўляецца шэраг пытанняў, прычым частка з іх — да аўтара роліка, піша ABW.BY.

Відавочна, што кіроўцу мікрааўтобуса не спадабалася некаторая марудлівасць кіроўцы Peugeot, які яго апярэдзіў. У адказ ён апярэдзіў Peugeot і даволі рэзка вярнуўся ў паласу, па якой рухаўся, напэўна стварыўшы пэўныя нязручнасці кіроўцу «француза». Перад выездам на дарогу з кругавым рухам Peugeot зноў апярэдзіў мікрааўтобус і прымусіў яго кіроўцу спыніцца. Усё абышлося без рукапрыкладства, аднак сварка аўтааматараў на нейкі час спыніла рух у адной паласе.

Відэа, яшчэ некалькі гадзін таму даступнае на YouTube, было выдаленае аўтарам.

У каментарах на сайце АўтаГродна, дзе размясцілі відэазапіс, чытачы пачалі гарачую дыскусію наконт таго, хто ў гэтай сітуацыі мае рацыю, а хто не. Карыстальнік, які назваўся Сашам, паведаміў, што ён з'яўляецца другім удзельнікам канфлікту і распавёў, што засталося за кадрам. 

«Я кіроўца, які быў у дадзенай сітуацыі. Шкада, што без відэадоказу. Але, думаю, што разумнаму чалавеку і так усё зразумела.

Кіроўца буса, калі не ўлічыў габарыты свайго аўто, то мог бы проста папрасіць прабачэння. А паступіў непрыгожа. Нават у апраўданне нічога сказаць толкам не мог. А на запісы відаць, як ён мяне падрэзаў, у мяне было жаданне не пазбягаць усяго гэтага. Падрэзаў так, што прыйшлося тармазіць рэзка. І прытым, што я быў зусім не вінаваты ў спешцы гэта чалавека. У гутарцы ён слова вымавіць не мог акрамя аднаго. Яму павінна быць сорамна. Я з ім выйшаў абмеркаваць усё без усялякіх нецэнзурных выразаў. Але было зразумела, што з ім гутарыць няма сэнсу, паводзіў сябе непрыгожа, прыкрываючыся сваім відэа».

Абодва ўдзельнікі гэтай канфліктнай сітуацыі вінаваты кожны па-свойму. Але ці каштавала сітуацыя таго, каб давесці яе да «разборак»?..

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0