У панядзелак 14 сакавіка элітны велнэс-клуб Светланы Чыж нечакана закрылі для праверкі. Але ўжо ў аўторак ён ізноў рабіў.

На сайце клуба Evo пазначана, што стаць наведвальнікам можна толькі пры наяўнасці клубнай карты.

«Наша Ніва» вырашыла даведацца, як жа стаць членам элітнага велнэс-клуба.

Ветлівая супрацоўніца з аддзела продажу па тэлефоне паведаміла, што існуе два віды гадавых картак: класічная і дэпазітная.

Класічная каштуе 42 мільёны 700 тысяч рублёў на год. Сюды ўваходзіць без абмежавання па часе наведванне клубнай зоны (аквазона, якая месціць у сябе басейн, два джакузі, трэнажорныя залы і ўсе групавыя заняткі па раскладзе), чатыры гасцявыя візіты для сяброў і знаёмых, кожны чацвер можна наведаць тэрмальны комплекс і мець дзве бясплатныя персанальныя трэніроўкі.

Калі ў вас ёсць дзеці, яны не будуць чакаць вас у калідоры, для іх існуе гульнятэка.

Дэпазітная картка бывае некалькі відаў.

Калі вы шчаслівы ўладальнік плацінавай карткі, то яна абыдзецца вам у 110 мільёнаў на год. З іх 25 мільёнаў — за членства ў клубе і 85 мільёнаў рублёў будуць на рахунку кліента. З іх можна аплачваць рэстарацыю, фіта-бар, спа-зону, салон прыгажосці, калагенарый, шунгітавы пакой, дадатковыя паслугі тэрмальнага комплексу — солевая і фінская саўны, турэцкі хамам і «душ уражанняў». Апошняе — гэта працэдура воднага масажу са святлотэрапіяй і рэлаксацыйным гукавым суправаджэннем. Такую картку можна выкарыстоўваць на дваіх.

Шунгітавы пакой у Evo-клубе. Шунгіт — гэта мінерал.

Шунгітавы пакой у Evo-клубе. Шунгіт — гэта мінерал.

Калагенарый са светлавой тэрапіяй, як сцвярджаецца, павышае пругкасць скуры і тонус мяккіх тканак.

Калагенарый са светлавой тэрапіяй, як сцвярджаецца, павышае пругкасць скуры і тонус мяккіх тканак.

Vip-карта каштавацьме ўсяго 46 мільёнаў. З іх 30 мільёнаў пойдзе на членства ў клубе. Уваходзіць сюды ўсё тое, што і ў класічную карту. 16 мільёнаў 500 тысяч можна патраціць на працягу года на дадатковыя паслугі.

Gold-карта. Тут дзейнічаюць усе тыя ж паслугі, але членства ў клубе каштуе 29 мільёнаў І яшчэ 29 мільёнаў будзе на дэпазіце кліента.

Фіта-бар у клубе evo.

Фіта-бар у клубе evo.

Бывае яшчэ карта VIP-міні на паўгода. Каштуе яна ўсяго 26,7 млн. З іх 21 мільён 200 тысяч за членства і 5,5 млн будзе на дэпазіце.

Трэнажорная зала ў элітным клубе Evo. Існуе і VIP-зала з веславальнымі трэнажорамі, заняткі падбіраюцца індывідуальна трэнерам.

Трэнажорная зала ў элітным клубе Evo. Існуе і VIP-зала з веславальнымі трэнажорамі, заняткі падбіраюцца індывідуальна трэнерам.

У клубе часта праходзяць мерапрыемствы, кшталту «Пошук сапраўднага хобі» і карпаратыўныя святы, такія як Новы год і 14 лютага.

Агульная плошча элітнага клуба Evo ў цэнтры Мінска — 4000 квадратных метраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?