Некаторыя віды цыгарэт падаражэюць у Беларусі з 17 сакавіка, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства па падатках і зборах.

Сярод цыгарэт, якія вырабляе Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман», падаражэюць Cooper Bio-filter — з Br14 700 да Br16 100, Velvet — з Br12 700 да Br14 300, Oscar — з Br14 200 да Br15 600.

Беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт маюць права штомесяц дэклараваць максімальныя рознічныя цэны на тытунёвыя вырабы. Апошні раз некаторыя віды цыгарэт даражэлі 1 сакавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?