Праект «Belzamki» зрабіў новы макет-мадэль помніка беларускай архітэктуры і народнага дойлідства. На гэты раз — вятрак. Яго арыгінал знаходзіцца ў музеі народнай архітэктуры і быта ў вёсцы Азярцо (Строчыца), што ў 4 км ад Мінска. 

Дарослыя могуць дапамагчы сабраць мадэль, а для дзетак маюцца фігуркі млынара і яго сяброў, з якімі можна гуляцца, ці паставіць вакол ветрака.

Ад чытачоў НН аўтары праекта чакаюць прапаноў па распрацоўцы новых макетаў. Свае ідэі і пажаданні чытачы НН могуць дасылаць на адрас [email protected]

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0