Група хакераў выклаў у сеціва базу дадзеных, у якой, паводле іх заявы, утрымліваюцца персанальныя дадзеныя 50 млн грамадзян Турцыі, у тым ліку асабістыя дадзеныя прэзідэнта і прэм'ера краіны.

Па словах экспертаў, калі заявы хакераў пацвердзяцца, гэта будзе самая буйная ўцечка персанальных дадзеных у свеце.

Публікацыя персанальных дадзеных ставіць пад пагрозу бяспеку большай часткі насельніцтва Турцыі, лічаць яны.

Паводле афіцыйнай інфармацыі, насельніцтва Турцыі складае 77,6 мільёна чалавек.

Якім чынам адбылася ўцечка, пакуль незразумела. Як мяркуецца, мэтай нападу хакераў былі кіруючая эліта Турцыі і асабіста прэзідэнт краіны Рэджэп Таіп Эрдаган.

Агенцтва Асашыэйтэд Прэс паведамляе, што праверыла 10 ідэнтыфікацыйных нумароў турэцкіх грамадзян з апублікаванай базы, з іх восем аказаліся сапраўднымі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?