08.04.2016 / 22:18

Ва Украіне выкрылі магутную бот-сетку Mumblehard, якая кіравалася з РФ 6

На працягу доўгага часу ва Украіне функцыянаваў сервер, які кіраваў маштабнай сеткай для рассылання спаму. Бот-сетка была сфарміраваная з узламаных сервераў цэлага шэрагу прыватных ўкраінскіх і замежных кампаній, заражаных шкоднаснай праграмай Linux/Mumblehard. Пра гэта паведамляе прэс-служба Дэпартамента кіберпаліцыі Нацыянальнай паліцыі Украіны.

Колькасць такіх сервераў вар'іравалася ў розныя прамежкі часу і, па стане на сакавік 2016 года, знаходзячыся ў 63 краінах свету, складала каля 4000, 33 з якіх — украінскія.

Зламыснікі маглі аддалена выконваць каманды на заражаных серверах, атрымліваць несанкцыянаваны доступ да інфармацыі, якая імі апрацоўвалася, і несанкцыянавана выкарыстоўваць іх вылічальныя рэсурсы.

Усё гэта, уключна з масавым распаўсюджваннем паведамленняў электрасувязі без папярэдняй згоды адрасатаў, прыводзіла да ўцечкі інфармацыі. Акрамя таго, наносіла матэрыяльныя і рэпутацыйныя страты, паколькі IP-адрасы заражаных сервераў траплялі ў розныя чорныя спісы.

«Сервер кіравання бот-сеткай Mumblehard, адміністраваны расійскімі спамерамі, быў знойдзены ў паўднёвых рэгіёнах краіны», — паведамляюць у кіберпаліцыі.

Цяпер прынятыя меры па ліквідацыі кіберпагрозы і вышуку датычных да злачынства.

0
Inhvar / Адказаць
08.04.2016 / 22:23
https://www.youtube.com/watch?v=wAJryS7N_Tg напiшыце НН
0
ЛЯВОН / Адказаць
08.04.2016 / 22:23
Малайцы партызаны-украінцы! Дзед беларус кажа так: Усе будзе добра у вас браточкі! СЛАВА УКРАІНЕ! ГЕРОЯМ СЛАВА! ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!
0
Луi ! / Адказаць
08.04.2016 / 22:28
А калi ужо у Беларусi накрыюць расейскую бот-сетку?
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру