Калі б аргентынец Ліянэль Месі і партугалец Крышціяну Раналду выступалі ў чэмпіянаце Расіі, то не здолелі б забіць больш за 20 мячоў за сезон. Такое меркаванне выказаў форвард пецярбургскага «Зеніта» Арцём Дзюба.

ТАСС

ТАСС

«Не ведаю, чаму ўсе думаюць, што ў нашым чэмпіянаце забіваць лёгка. Думаю, што Месі і Крышціяну не забілі б у нас больш за 20 галоў (за сезон). Выйшлі б на поле ў Пермі пры мінус 30, а там яшчэ і Беларукаў (абаронца «Амкара»)», — прыводзіць ТАСС словы Дзюбы.

З 2004 года Ліянэль Месі, які пяць разоў прызнаваўся найлепшым футбалістам года, у 342 матчах чэмпіянату Іспаніі забіў 308 мячоў.

Крышціяну Раналду, які стаў найлепшым гульцом планеты тройчы, з 2009 года правёў у чэмпіянаце Іспаніі 233 матчы і вызначыўся 256 разоў.

Дзюба за 294 матчы ў кар'еры забіў 101 мяч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0