У Францыі праходзіць не толькі чэмпіянат Еўропы па футболе, але і кваліфікацыя жаночага баскетбольнага турніру Алімпіяды-2016.

12 камандаў раздзеленыя на 4 групы па тры каманды.

Група «А»: Куба, Новая Зеландыя, Францыя.

Група «В»: Камерун, Турцыя, Аргенціна.

Група «С»: Беларусь, Паўднёвая Карэя, Нігерыя.

Група «D»: Венесуэла, Іспанія, Кітай.

pressball.by

pressball.by

Сёння беларускі ў стартавым паядынку выйгралі ў Нігерыі з лікам 71:60 (14:14, 24:18, 20:13, 13:15). У сераду — матч з Паўднёвай Карэяй.

Каб трапіць у Рыа, трэба заняць першае ці другое месца ў групе, а потым у 1/4 фіналу перамагчы суперніцаў з групы D.

Пераможцы чвэрцьфіналаў аўтаматычна заваёўваюць права паехаць на Алімпіяду. Але тыя, хто прайграе ў 1/4 фіналу, будуць змагацца за астатнюю, пятую, пуцёўку ў міні-турніры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0