Лабавое сутыкненне здарылася 14 чэрвеня, у 18.00, на трасе М6 каля вёскі Першаі Валожынскага раёна.

Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца «Міцубісі» не справіўся з кіраваннем, выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з фурай «Рэно».

У выніку ДТЗ кіроўца легкавушкі ад атрыманых траўмаў памёр на месцы здарэння.

Як высветлілася за рулём «Міцубісі» быў доктар Сантоцкі.

Яўген Аганесавіч узначальваў 2-е хірургічнае аддзяленне анестэзіялогіі і рэанімацыі. Сантоцкаму было 37 гадоў, у яго засталася сям'я і 9-гадовае дзіця.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?