У бліжэйшы час хаўбек адправіцца ў Польшчу, дзе АПОЭЛ рыхтуецца да новага сезона і старта ў 2-м кваліфікацыйным раўндзе Лігі чэмпіёнаў, у якім кіпрскі клуб пазмагаецца з пераможцам пары ТНС (Уэльс) — Трэ Пене (Сан-Марына).

Як паведамляецца, у Польшчы Брэсан пройдзе медабследаванне і пра яго пераход будзе абвешчана афіцыйна.

Раней паведамлялася, што паўабаронца мог працягнуць кар'еру ў турэцкіх «Акхісар Беледзіе», «Трабзонспор» і «Генчлербірлігі».

Мінулы сезон Брэсан правёў у «Рыу Аве». Згуляў у 25 матчах чэмпіянату Партугаліі, забіў 6 мячоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?