Хто з тэлевядучых варты каментаваць фінал Еўра-2016? Белтэлерадыёкампанія арганізавала галасаванне ў сваёй суполцы Укантакце.

Інтэрнаўты адгукнуліся флэшмобам: падтрымайма Паўла Баранава! Калі пераможа ён, фінал будзе каментавацца па-беларуску.

Па стане на раніцы 4 ліпеня прагаласавала 7500 чалавек.

На першым месцы ідзе Павел Баранаў (38,4%), услед за ім Дзмітрый Герчыкаў (24,5%) і Уладзімір Навіцкі (9,5%).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?