22.08.2016 / 22:32

Google спыняе падтрымку аплікацый Chrome 2

Амерыканская карпарацыя Google у хуткім часе спыніць падтрымку web-аплікацый Chrome Apps для аперацыйных сістэм Windows, Mac і Linux. Кампанія паведаміла пра гэта ў сваім афіцыйным блогу.

Ужо на працягу гэтага года ў каталогу Chrome Web Store карыстальнікі не змогуць пабачыць новых аплікацый. А вось тыя праграмы, якія ўжо даступныя юзерам, будуць працягваць сваю працу з магчымасцю абнаўлення. Такое змяненне патлумачылі тым, што аплікацыі не карыстаюцца папулярнасцю. Іх выкарыстоўвае ўсяго 1% ад усіх, у каго ўсталяваны Google Chrome.

Да 2018 года ўжо нельга будзе ўсталяваць аплікацыі ў браўзары ці спампаваць упадабаныя тэмы афармлення.

0
мясцовы2 / Адказаць
23.08.2016 / 10:34
дарэчы праэкт Chrome можна ўвогуле закрываць, карысьці ад яго як ад ідэаялагічных аддзелаў на беларускіх прадпрыемствах
0
VadziA / Адказаць
24.08.2016 / 00:37
мясцовы2, razumieju što vy nia nadta ŭpadabajecie sp.Brina&Co., ale navošta hetak abražaci Google?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру