Салдат скончыў жыццё самагубствам у адной з частак Барысаўскага гарнізона, паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны Уладзімір Макараў.

«У адной з частак Барысаўскага гарнізона здзейснены суіцыд вайскоўцам трэцяга перыяду службы, гэта значыць літаральна перад звальненнем у запас», — праінфармаваў Уладзімір Макараў.

Па гэтым факце праводзіцца праверка ўпаўнаважанымі на тое дзяржаўнымі органамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?