Міністры фінансаў краін Вялікай васьмёркі (G8) хочуць разабрацца ў прычыных рэзкага росту цэнаў на нафту. Палітыкі, якія сустрэліся ў японскім горадзе Асака, напісалі ў сваёй заяве, што да сьледзтва павінен далучыцца Міжнародны валютны фонд.

Група G8 заклікала Фонд і Міжнароднае энэргетычнае агенцтва, каб яны разам з урадамі краінаў вывучылі прычыны апошняга росту коштаў на нафту й яго ўплыў на глябальную эканоміку. Таксама міністры заклікалі да павялічэньня здабычы сыравіны. Прадстаўнікі групы G8 лічаць, што неабходным зьяўляецца ўвядзеньне большай празрыстасьці на паліўным рынку й доступу да праўдзівых зьвестак аб сховішчах сыравіны й узроўні іх здабычы.

Міністры асьцераглі, што высокія цэны прадуктаў харчаваньня й паліва ствараюць сур’ёзную пагрозу для стабільнасьці ўсясьветнай эканомікі, а таксама могуць паўплываць на паглыбленьне галечы й узмоцніць інфляцыю.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?