Фота trubeckoy.by

Фота trubeckoy.by

«Я пакінуў гурт Trubetskoy, — піша Мышкевіч. — Я ўдзячны адным з лепшых музыкаў краіны, з якімі мне выпаў гонар быць разам на сцэне: Руслан Пятровіч «Пан», Аляксандр Яўгенавіч Старажук. Я з задавальненнем меў зносіны і працаваў з Пашам Булатнікавым. Але прыйшоў час, калі я зразумеў, што не магу творча рэалізавацца ў гэтым праекце. І сама ідэя гурта «Трубецкой» аказалася не маёй. Дзякуй усім за ўвагу».

Пра сыход Алеся паведамілі і музыкі Trubetskoy:

«Алесь вырашыў засяродзіцца на сваім уласным праекце — гурце The Superbullz. І мы, вядома ж, не маем права яго ўтрымліваць».

The Superbullz — каманда, дзе апроч Мышкевіча (ён тут выконвае ролю фронтмэна і аўтара песень) граюць удзельнікі гуртоў J:морс, «Крамбамбуля», «Лепрыконсы». Гурт, які раней называўся The Superboyz, выпусціў шэраг сінглаў і кліпаў. Сёлета музыкі збіраюцца ўдзельнічаць у нацыянальным адборы на «Еўрабачанне-2017».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0