Раней прэм'ер-міністр Турцыі Біналі Йылдырым заявіў, што за атаку «амаль без сумневу» адказная Рабочая партыя Курдыстана, з якой, як лічыцца, звязаныя «Ястрабы вызвалення Курдыстана», перадае Reuters.

Па словах кіраўніка МУС Турцыі Сулеймана Сойлу, па справе аб тэракце затрыманыя 13 чалавек.

Увечары 10 снежня ў Стамбуле каля стадыёна каманды «Бешыкташ» пасля матчу адбыліся два выбухі. У выніку загінулі 38 чалавек і 155 пацярпелі. Большая частка пацярпелых — супрацоўнікі паліцыі, якія дзяжурылі каля стадыёна.

Групоўка «Ястрабы вызвалення Курдыстана» дзейнічае з 2004 года. Арганізацыя лічыцца звязанай з Рабочай партыяй Курдыстана, якую ўлады Турцыі называюць тэрарыстычнай. Самі арганізацыі сцвярджаюць, што разарвалі адносіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0