Ілюстрацыйнае фота.

Ілюстрацыйнае фота.

Член Савета рэспублікі доктар Алег Румо сустрэўся з гараджанамі ў адміністрацыі Маскоўскага раёна, перадае карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны».

Першымі прыйшлі мама з дачкой. Дзяўчынку яна пакінула за дзвярыма, а сама прысела насупраць Алега Румо.

— Што ж вы дзіця пакінулі за парогам? — пасля прывітання пацікавіўся член Савета Рэспублікі.

— Ой, у мяне пытанне проста вельмі далікатнае, — адказала маці. — Мяне завуць Юлія Аляксандраўна, я б хацела паведаміць, што некаторыя замежныя грамадскія арганізацыі займаюцца ў Беларусі адкрытай прапагандай нетрадыцыйных сэксуальных адносін. Прычым у гэтую дзейнасць актыўна завабліваюць школьных сацыяльных педагогаў. Напрыклад, нядаўна ў школах распаўсюджваліся квіткі на спектакль «Заечы паход пад Новы год». Пастаноўка мне падалася занадта нестандартнай: Дзед Мароз асабіста мне здаўся нейкім гомасэксуалам, а ваўкі адплясвалі ў спадніцах.

У пацверджанне сваіх слоў яна паказала некалькі відэазапісаў са спектакля. На адным дзеткам нешта вяшчаў мужчына, падобны сваім зялёным касцюмам на чараўніка Смарагдавага горада Гудвіна. На другім — прадстаўнікі моцнага полу танчылі ў балетных пачках.

Юлія Аляксандраўна прапанавала адправіць у турму ўсе сэксуальныя меншасці, адзначыўшы, што так рабіў Сталін.

За паўгадзіны жанчына так і не змагла выразна сказаць, чаго менавіта дамагаецца ад Алега Румо.

«Я проста хацела прыцягнуць вашу ўвагу да гэтай праблемы. Дзякуй, што выслухалі і прынялі да ўвагі», — падсумавала Юлія Аляксандраўна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?