21.01.2017 / 13:53

Міністра культуры Паўднёвай Карэі арыштавалі за стварэнне «чорных спісаў» артыстаў 10

У Паўднёвай Карэі на фоне карупцыйнага скандалу ў вышэйшых эшалонах улады ўпершыню узяты пад арышт дзейны міністр. Ім стала міністр культуры, спорту і турызму Чо Юн Сун. Паводле даных следства, яна склала спіс з тысяч дзеячаў культуры, якіх трэба было пазбавіць магчымасці атрымліваць дзяржаўнае фінансаванне, перадае РІАН са спасылкай на Kyodo. Як паведамляе Reuters, у суботу павінен прайсці яе першы допыт у новым статусе.

digitaljournal.com

Паводле даных следства, у «чорны спіс» Чо Юн Сун увайшлі больш за 9400 артыстаў і дзеячаў культуры, крытычна настроеных супраць улады прэзідэнта Пак Кын Хэ. Пазначаных асоб павінны былі пазбаўляць любых відаў дзяржаўных субсідый і дапамогі. Сама яна існаванне падобнага пераліку раней адмаўляла.

Акрамя таго, суд выдаў ордар на арышт былога кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта.

Агенцтва Yonhap паведаміла аб тым, што неўзабаве пасля арышту Чо Юн Сун прапанавалі сысці ў адстаўку. Чакаецца, што яе заява будзе хутка падпісаная прэм'ер-міністрам, які пасля адстаўкі прэзідэнта Пак Кын Хэ часова выконвае абавязкі кіраўніка дзяржавы.

З восені мінулага года ў Паўднёвай Карэі разгарэўся карупцыйны скандал вакол Цхве Сун Сіль — найлепшай сяброўкі прэзідэнта краіны, якая нефармальна аказвала вялікі ўплыў на рашэнні Пак Кын Хэ. Праваахоўныя органы падазраюць яе ў тым, што яна, не займаючы ніякіх дзяржаўных пасадаў, удзельнічала ў прыняцці палітычных рашэнняў, а таксама вымагала буйныя сумы ў паўднёвакарэйскіх карпарацый, дамагаючыся фінансавання сваіх фондаў.

Пасля арышту Цхве Сун Сіль узніклі падазрэнні, што карупцыйныя схемы і ціск на буйны бізнэс адбываліся з ведама прэзідэнта. У пачатку снежня Пак Кын Хэ быў абвешчаны імпічмент. Цяпер выконваючым абавязкі кіраўніка дзяржавы стаў прэм'ер-міністр Хван Ге Ан. Канстытуцыйны суд у цяперашні час вырашае пытанне аб правамоцнасці абвешчанага імпічменту прэзідэнту. Калі гэта рашэнне будзе пацверджанае, на працягу двух месяцаў у краіне пройдуць выбары новага кіраўніка дзяржавы.

nn.by

1
Вектор / Адказаць
21.01.2017 / 14:24
Так , в РБ есть кому призадуматься.
2
Філімон / Адказаць
21.01.2017 / 14:33
Людзішкі усюды аднолькавыя - і у Карэі, і у Беларусі.
1
УХват / Адказаць
21.01.2017 / 14:34
На жаль, мы - Паўночная карэя :(
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру