Спорт44

Беларускі скакун у вышыню выйграў турнір у Празе з трэцім вынікам сезона ў свеце

Беларускі скакун у вышыню Павел Селіверстаў выйграў міжнародны турнір у Празе з трэцім вынікам сезона ў свеце, паведамляе БелТА.

Павел Селіверстаў. Фото: bfla.eu

У сталіцы Чэхіі беларус пераадолеў планку ў 2 м 32 см (з першай спробы), што з'яўляецца для яго найлепшым дасягненнем у кар'еры (рэкорд Беларусі складае 2 м 34 см, усталяваны ў 1993 годзе).

Таксама гэты ўдалы скачок з'яўляецца трэцім вынікам новага лёгкаатлетычнага сезона ў закрытых памяшканнях у свеце. Вышэй за Паўла Селіверстава ў сусветным рэйтынгу ў зімовым сезоне пакуль размясціліся толькі Сільвестэр Беднарэк з Польшчы і канадзец Дэрэк Друэн — абодва па 2 м 33 см. Так удала супернікі беларуса выступілі 8 лютага на іншым турніры ў Банска-Бістрыцы, дзе Селіверстаў пераадолеў планку на вышыні 2 м 31 см і заняў трэцяе месца.

На турніры Празе беларус штурмаваў і вышыню 2 м 34 см, але дамагчыся большага за 2 м 32 см не здолеў.

Другое месца заняў Эрык Кінард з ЗША — 2 м 27 см (з першай спробы), бронзавым прызёрам стаў Джамаль Уілсан з Бахрэйна — 2 м 27 см (з трэцяй спробы).

Чарговым важным стартам для беларускага лёгкаатлета стане чэмпіянат Беларусі ў закрытых памяшканнях на прызы газеты «Спартыўная панарама», які з 17 па 19 лютага пройдзе ў магілёўскім спарткомплексе «Алімпіец».

Каментары4

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня1

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла 37-гадовая актрыса Кацярына Арлова

У Турцыі збіраюцца забараніць шведскія сталы ў гатэлях і рэстаранах. Мільёны тон ежы выкідаюцца10

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»31

«Мы планавалі да 9 мая гэта зрабіць, але кіроўцы пайшлі на Вялікдзень у запой». Кіраўнік СБУ расказаў падрабязнасці пра аперацыю «Павуцінне»4

Кэралайн Лівіт: Магчыма, у будучыні плануецца паездка Трампа ў Расію10

«Не звязана з вайсковымі вучэннямі». Мінтранс Літвы пракаментаваў скасаванне рэйсаў з Беларусі6

Зяленскі паведаміў пра «добрыя навіны» і расказаў, што адбылося каля Дабраполля2

«Змеі паслядоўна ўціраюцца ў давер». Азаронак не пакінуў каменя на камні ад знакавых прарасійскіх актывістаў16

«Не выпускае Літва». Чаму перавозчыкі масава адмянілі аўтобусы паміж Мінскам і Вільняй?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня1

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць