21.02.2017 / 16:30

Дыягназ хлопца з бензапілой — шызоідны разлад асобы 23

Фота Сяргея Гудзіліна.

На судзе над Уладзіславам Казакевічам агучылі яго дыягназ — шызоідны разлад асобы і ўмерана дэпрэсіўны эпізод.

Яго агучыў сведка Яўген Ласы — доктар, які адзін раз кансультаваў падсуднага як пацыента «Навінак». Ён сказаў: з боку Казакевіча былі «суіцыдальныя дзеянні».

«Нібыта быў канфлікт у школе, быў момант крызісу, нібыта ён штосьці падпаліў. На жаль, усяго не памятаю, такіх кансультацыяў у мяне шмат», — сказаў Яўген Ласы.

Дыягназ, з якім Уладзіслаў Казакевіч быў у «Навінках», — умерана дэпрэсіўны эпізод і шызоідны разлад асобы. Доктар узгадаў, што пацыент два разы рабіў спробу суіцыду.

Яўген Ласы патлумачыў, што дыягназ «шызоідны разлад асобы» ўключае ў сябе «ў тым ліку схільнасць да нестандартных учынкаў, незвычайныя ідэі, фантазіі, паводзіны». Ён таксама адзначыў, што адзінота можа спрыяць развіццю гэтага захворвання і што яно на ўсё жыццё.

«Такі чалавек можа адрозніваць рэальнасць ад сваіх фантазій, але ў яго можа быць схільнасць да містыкі, сваёй выключнасці, і яго гэта можа захапіць. Тут шмат залежыць ад пэўнага чалавека», — сказаў Ласы, дадаўшы, што шызоідны разлад асобы ўплывае на здольнасьць спачуваць іншым людзям.

3
Э / Адказаць
21.02.2017 / 16:14
Карацей кажучы , здароў. Такога лехтарата куды ні глянь.
1
Хрушч / Адказаць
21.02.2017 / 16:14
Интересно, как за мальцем родители следили и позволили жить одному с таким диагнозом и после двух попыток суицида.
1
Пытаннечка / Адказаць
21.02.2017 / 16:18
А як так апынулася, што яго выпусцілі з Навінак? Якая такая каімісія вырашыла, што ён бяспечны для людзей?
Паказаць усе каментары/ 23 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру