У Аўстраліі знайшлі спосаб, як змагацца з бацькамі, якія адмаўляюцца вакцынаваць сваіх дзяцей. Як паведамляюць інфармагенцтвы, мясцовыя ўлады перасталі плаціць дзіцячыя дапамогі больш за 140 тыс. сем'яў, якія адмовіліся ад вакцынацыі дзяцей ва ўзросце да пяці гадоў.

Быў прапанаваны прынцып «няма прышчэпкі — няма выплат». Па словах міністра аховы здароўя Грэга Ханта (Greg Hunt), гэтыя меры дапамаглі дамагчыся вакцынацыі звыш за 200 тыс. дзяцей са студзеня мінулага года. Міністр адзначыў, што гэта жорсткая палітыка, але яна апраўданая, калі гаворка ідзе пра здароўе грамадства і бяспеку дзяцей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0