Камунальныя службы Савецкага раёну Менску запатрабавалі ад Партыі БНФ зьняць з фасаду будынку, дзе разьмяшчаецца партыйны офіс, бел-чырвона-белы сьцяг.

У адваротным выпадку з Партыяй БНФ можа быць разарваная дамова аб арэндзе памяшканьня. Кіраўніцтва БНФ лічыць, што патрабаваньне камунальнікаў парушае артыкул 21 «Закону аб палітычных партыях», у адпаведнасьці зь якім партыя мае права прапагандаваць свае ідэі.

«Цяперашняя сытуацыя — спроба адцягнуць увагу партыі ад парлямэнцкай кампаніі, калі ў нас хапае іншых справаў», – кажа старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі.

Улады і раней усяляк дамагаліся зьняцьця сьцяга. Дзейнічалі часам і подступам — сьпільвалі дзержакі. Тым ня менш, Народны Фронт сьцяг захоўваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?