Scott Olson, AFP

Scott Olson, AFP

24 красавіка былы прэзідэнт ЗША Барак Абама правёў сустрэчу са студэнтамі Чыкагскага ўніверсітэта. Гэта было першае публічнае выступленне Абамы пасля сыходу з Белага дома. Падчас сустрэчы ён старанна пазбягаў выказванняў аб бягучай палітычнай сітуацыі, прысвяціўшы выступ таму, як уключаць у палітыку моладзь.

Прайшло амаль 100 дзён пасля таго, як Абаму змяніў у Белым доме Дональд Трамп. Бараку Абаму — 55 год, і пакуль рана казаць пра завяршэнне яго палітычнай кар'еры.

Абама адбыў два тэрміны прэзідэнцтва. Год таму на пытанне аб тым, ці стаў бы ён трэці раз вылучаць сваю кандыдатуру на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША, калі б гэта адпавядала закону, Абама адказаў адмоўна.

«Не стаў бы. Перш за ўсё, (жонка) Мішэль мне б гэтага не дазволіла». Паводле яго слоў, удзел у прэзідэнцкіх выбарах — гэта не толькі велізарны прывілей, але і надыходзіць момант, калі ў цябе ўжо «проста няма свежых ног». «І тады ты пачынаеш рабіць памылкі. Ці думаць, што важны ты, а не (выкананая) місія», - заявіў тады Абама.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0