05.05.2017 / 17:20

Супрацоўнік ДАІ падаў у суд за абразу ў «Вайберы». І выйграў 9

Гэтая гісторыя пачалася яшчэ ў пачатку лютага 2017 года. Супрацоўнік ДАІ з Ганцавіч атрымаў ад знаёмых паведамленне аб тым, што ў гутарцы «ДПС Ганцавічы», створанай на платформе Viber, у яго адрас паступілі абразлівыя выказванні.

Інспектар зайшоў у чат і ўбачыў, што паведамленне з абразай прачыталі ўсе ўдзельнікі гутаркі — усяго 144 чалавекі.

Тады даішнік звярнуўся ў суд.

Пасяджэнне суда адбылося 3 мая 2017 года. Вывучыўшы ўсе матэрыялы справы, суд прызнаў абвінавачанага — 29-гадовага ўраджэнца Казахстана — вінаватым у наўмысным прыніжэнні гонару і годнасці асобы, выказанае ў непрыстойнай форме, нанесеным у публічным выступе, паведамляе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці.

У выніку абвінавачаны павінен будзе сплаціць штраф у памеры 50 базавых (1150 рублёў).

0
Safan / Адказаць
05.05.2017 / 17:29
Кто бы сомневался
1
Safan / Адказаць
05.05.2017 / 17:29
Страна для милиции
0
Мой афарызм / Адказаць
05.05.2017 / 17:30
Абразы таго, чаго няма (гонару і годнасці), быць ня можа.
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру