26.05.2017 / 14:47

Былы першы намеснік старшыні КДБ Васіль Дземянцей узначаліў буйную лагістычную фірму 15

Генерал і экс-намеснік старшыні КДБ Васіль Дземянцей стаў дырэктарам Нацыянальнага лагістычнага аператара «Брэміна груп», звярнуў увагу блогер d-zholik.

На сайце кампаніі значыцца, што яна створаная ў «мэтах рэалізацыі лагістычнага патэнцыялу рэспублікі і зможа абслугоўваць значныя транзітныя грузавыя патокі».

Цікава, што адна з функцый кампаніі — аказанне мытнага афармлення і прадстаўніцтва. Пры гэтым Дземянцей пасля завяршэння кар'еры ў КДБ займаў значныя пасады ў Мытнай службе. 

Гэты Васіль Дземянцей — пляменнік таго самага Мікалая Дземянцея, старшыні Вярхоўнага савета БССР. 

АЯ

1
Юзік / Адказаць
26.05.2017 / 15:10
Ну, зразумела, што пляменнік, а не проста прозвішча супала.
1
Ирина / Адказаць
26.05.2017 / 15:22
Бывших КГБистов не бывает...
0
MrDDS777 / Адказаць
26.05.2017 / 15:29
Ну так! А вы думали, контрабанда - это тоже логистика.
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру