Гродзенская вобласць прапрацоўвае з Польшчай арганізацыю авіярэйсаў LOT у аэрапорт Гродна, паведаміў БЕЛТА начальнік упраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама Алег Андрэйчык.

«Польская авіякампанія LOT зацікаўленая ў арганізацыі рэгулярнага руху з Гродна. Вяліся папярэднія перамовы аб адкрыцці авіярэйсаў з Варшавы ў Гродна і назад. У наступным годзе будзем актыўна працаваць у гэтым кірунку», — сказаў суразмоўца.

Авіярэйсы найбольш цікавыя кампаніі пры ўмове ўключэння аэрапорта ў бязвізавую зону парку «Аўгустоўскі канал». Таму вобласць, як і заяўляла раней, будзе ініцыяваць гэтае змяненне ва ўказ №318.

Таксама вядзецца праца па пытанні пашырэння транспартнай даступнасці бязвізавай зоны праз чыгуначны пункт пропуску «Гродна — Кузніца Беластоцкая». Першапачаткова ён не быў уключаны ва ўказ №318. Аднак пасля запушчаны цягнік Гродна—Кракаў, на якім прыбываюць шматлікія турысты. «Калі гэты крок будзе зроблены, мы чакаем значнае павелічэнне патоку бязвізавых турыстаў», — адзначыў Алег Андрэйчык.

З пачатку дзеяння указа аб бязвізавым ўездзе ў парк «Аўгустоўскі канал» яго тэрыторыю, у тым ліку Гродна і наваколлі, наведалі без віз 16,8 тысяч замежных грамадзян.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0