Мытная служба КНР затрымала ў міжнародным аэрапорце Шанхая жыхарку адной з краін паўднёва-ўсходняй Азіі, якая спрабавала ўвезці ў краіну дзве валізкі, зробленыя з какаіну, піша ВВС.

Як паведаміла агенцтва Сіньхуа са спасылкай на прадстаўнікоў аэрапорта, жанчына, імя якой было ў спісе падазраваных у датычнасці да наркагандлю, прыляцела з Паўднёвай Амерыкі.

Падчас праверкі мытнікі заўважылі, што валізкі пры праходжанні праз рэнтгенаўскі апарат выглядалі больш цёмнымі. Падазрэнні ўзмацніліся, калі валізкі спустошылі і ўзважылі: нават будучы пустымі, яны важылі больш за 10 кілаграмаў.

У выніку экспертызы высветлілася, што валізкі былі зробленыя па асаблівай тэхналогіі — суспензія на аснове какаіну змешваецца з ацвярджальнікам і пад ціскам заліваецца ў спецыяльную форму.

Какаін, замаскіраваны пад валізкі, быў знойдзены ў аэрапорце Шанхая яшчэ ў лютым, але афіцыйна пра гэта было паведамлена толькі цяпер. Як заяўляе кітайская мытная служба, гэты выпадак не мае прэцэдэнтаў.

Згодна з кітайскім заканадаўствам, кантрабанда больш за 50 грамаў какаіну можа карацца смяротным пакараннем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?