У Мінску сутыкнуліся два Hyundai, пасля чаго віноўнік аварыі ўцёк з месца ДТЗ, а калі вярнуўся, быў моцна п'яны. Пра гэта TUT.BYраспавяла прадстаўнік ДАІ Маскоўскага раёна Любоў Трапашка.

Фота ДАІ Маскоўскага раёна

Фота ДАІ Маскоўскага раёна

Інцыдэнт адбыўся днём 17 чэрвеня. 55-гадовы кіроўца Hyundai ехаў па вуліцы Альшанскай з боку Слабадской у кірунку Мантажнікаў. З-за невыканання дыстанцыі ён сутыкнуўся з аўтамабілем такой жа маркі, кіроўца якога прытармазіў для павароту налева. Пасля ДТЗ вінаваты ў аварыі сышоў з месца аварыі.

Інспектары, якія прыбылі на месца здарэння, «прабілі» па базе ўладальніка аўтамабіля — ім аказалася жанчына. Яна патлумачыла, што машына знаходзіцца ў яе брата. Супрацоўнікі ДАІ патэлефанавалі меркаванаму ўдзельніку аварыі, і той вярнуўся на месца здарэння.

Калі мужчына прыйшоў да месца ДТЗ, адразу стала зразумела, што ён моцна п'яны. Яго адвезлі на медыцынскі агляд, які паказаў 2,6 праміле алкаголю. Па словах кіроўцы, пасля аварыі ён спалохаўся, таму ўцёк. Пасля гэтага ён зайшоў у краму, купіў бутэльку гарэлкі і выпіў яе.

На парушальніка інспектары склалі пяць адміністрацыйных пратаколаў. Яму пагражае пазбаўленне права кіравання транспартнымі сродкамі да пяці гадоў, а таксама штраф да 100 базавых велічынь (2300 рублёў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0