Гомельская памежная група нагадвае аматарам рыбнай лоўлі аб неабходнасці прытрымлівацца правіл знаходжання ў памежнай паласе.

«Дзяржпагранкамітэт ідзе насустрач і дазваляе рыбную лоўлю грамадзянам, якія атрымалі пропускі ў памежную паласу», — адзначыў афіцэр аддзела ідэалагічнай працы Гомельскай памежнай групы Віктар Салавей. — Пры гэтым кожнаму тлумачыцца парадак знаходжання, у тым ліку і забарона выхаду на бераг Украіны. Тым не менш знаходзяцца рыбакі, якія ігнаруюць парадак «.

Восенню мінулага года была заведзеная крымінальная справа ў дачыненні да двух гамяльчан. Яны наўмысна парушылі мяжу ў раёне вёскі Хомінка Лоеўскага раёна. На маторнай лодцы пераплылі Сож, па галоўным фарватэры якога праходзіць дзяржмяжа.

Нелегалаў засеклі супрацоўнікі памежнай службы Украіны. Беларусаў затрымалі і перадалі гомельскім калегам. Як потым растлумачылі парушальнікі, яны пераплылі раку, бо хацелі пагаварыць са знаёмым жыхаром Украіны.

Паводле рашэння суда Лоеўскага раёна, двух гамяльчан за парушэнне мяжы пакаралі штрафам у памеры 840 рублёў кожнага.