16.07.2017 / 22:02

На Пружаншчыне матацыкліст наехаў на лася і загінуў 1

Аварыя адбылася 15 ліпеня каля дзевяці гадзін вечара на 153 км аўтадарогі Р-88 «Пясчатка-Свіслач», паведамляе брэсцкая аўтаінспекцыя.

Паводле папярэдняй інфармацыі 24-гадовы жыхар Кобрыншчыны на матацыкле «Сузукі» наехаў на лася, які раптоўна выбег на праезную частку дарогі.

Ад атрыманых траўмаў матацыкліст памёр на месцы здарэння.

Праводзіцца праверка.

4
LMI / Адказаць
17.07.2017 / 08:03
Можа прысьпеў ўжо час пачаць нейкі адстрэл гэтых тупых жывелаў ??? Загінула жонка майго пляменьніка каля Дзяржынска - ей было 28 гадоў (!!!!) Пасьля пахаваньня двое маіх знаемых трапілі у сітуацыю сутыкненьня з ласямі - дзякуй Богу жывыя хаця і моцна пацярпелі. Нахалеры тыя тупыя ласі патрэбны калі ад іх людзі гінуць !!?? Чаму няма агароджы на дарогах, калі іх там тых ласеў як блохаў. Увогуле - дзе ваўкі ??? Навошта ваўкоў забілі амаль дашчэнту на Беларусі ???
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру