20.07.2017 / 17:47

Мінскія чыноўнікі «далучылі» Гаяну да Венесуэлы. Па патрабаванні Венесуэлы ФОТАФАКТ 11

Уважлівы чытач даслаў у рэдакцыю «Нашай Нівы» фота з мінскага парку імя Чавеса.

На мемарыяльнай шыльдзе, апроч тэксту, размешчаныя абрысы краіны, якой няма ні ў адным атласе — на гэта і звярнуў увагу чытач.

Але высветлілася, што гэта Венесуэла з далучанай да яе Гаянай — англамоўнай краінай у Лацінскай Амерыцы.

Венесуэла мае тэрытарыяльныя прэтэнзіі да яе праз рэгіён, багаты на золата, але адабраць тую тэрыторыю не можа (а гэта 5/8 ад Гаяны).

Мы спыталіся ў пасольстве Венесуэлы, ці гэта яны ініцыятары такога дызайну. Тыя адказалі, што так, бо лічаць абазначаныя вобласці сваёй тэрыторыяй.

Ці гэта ёсць афіцыйнай пазіцыяй Беларусі па тэрытарыяльнай спрэчцы Гаяны і Венесуэлы, нам высветліць не ўдалося — у прэс-службе Мінгарвыканкама не здолелі знайсці аўтара шыльды.

Сказалі толькі, што ўзгадненнем зместу займаецца звычайна камісія пры раённай адміністрацыі — у гэтым разе адміністрацыя Фрунзенскага раёна сталіцы.

АЯ

0
Eugene Mayseythick / Адказаць
20.07.2017 / 18:34
Менскія чыноўнікі ня ведаюць геаграфіі?
0
лахва / Адказаць
20.07.2017 / 18:59
кали трэба балгаркаю зрэжуць лишняе. п.с. у сухарава падобную шыльду з юбілеем камсамола рэгулярна крывёю нехта палівае
1
Inhvar / Адказаць
20.07.2017 / 19:03
Сучасныя бальшавiкi-марксiсты-балiварыянцы давялi краiну да ручкi..i у нас тое будзе
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру