Лукашэнка сёньня зрабіў шэраг кадравых прызначэньняў.

У прыватнасьці, Леанід Фармагей прызначаны начальнікам ГУУС Менгарвыканкаму.

Зь лістапада 2001 г. па кастрычнік 2002 г. ён быў начальнікам Упраўленьня ДАІ МУС Беларусі — начальнікам рэспубліканскага ДАІ. Загадам міністра ўнутраных спраў 31 кастрычніка 2002 г. быў вызвалены ад займаемай пасады з фармулёўкай: ня справіўся з абавязкамі. Леаніда Фармагея зьнялі за «адсутнасьць належнага кантролю за працай камісій, што праводзілі пераатэстацыю работнікаў ДАІ ў афіцэрскія званьні».

Фармагей быў вядомы як ініцыятар рэфармаваньня ДАІ і МУС. Ён, напрыклад, прапаноўваў пакінуць на трасах толькі афіцэраў, забараніўшы ім зьбіраць штрафы на месцы.

З сакавіка 2007 г. Л. Фармагей быў начальнікам Упраўленьня ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама.

Цяпер ужо былы начальнік ГУУС Менгарвыканкаму Анатоль Куляшоў прызначаны намесьнікам міністра ўнутраных спраў – начальнікам міліцыі грамадзкай бясьпекі.

На месца Фармагея ў Віцебск (начальнікам УУС Віцебскага аблвыканкаму) адпраўляецца Аляксандар Найдзенка. Ён быў намесьнікам начальніка ГУУС – начальнікам міліцыі грамадзкай бясьпекі і спэцыяльнай міліцыі

Аляксей Ялфімаў, Аляксандар Канавалаў, Станіслаў Зась прызначаныя намесьнікамі Дзяржсакратара Савета бясьпекі;

Андрэй Гарулька – першым намесьнікам старшыні Дзяржпагранкамітэта – начальнікам галоўнага апэратыўнага упраўленьня;

Анатоля Лапо – намесьнікам старшыні Памежнага камітэту – начальнікам галоўнага ўпраўленьня матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня;

Віктара Філістовіча – намесьнікам міністра ўнутраных спраў – начальнікам галоўнага ўпраўленьня кадраў (статс-сакратаром)

Івана Саўчыца – начальнікам УУС Менскага аблвыканкаму;

Фёдара Балейку – начальнікам УУС Магілёўскага аблвыканкаму.

Кіраўнік дзяржавы таксама даў згоду на прызначэньне Віктара Жыбуртовіча – афіцыйным прадстаўніком МУС у Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Польшчы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?