Беларускія электраровары могуць з'явіцца ў продажы вясной 2018 года, заявіў сёння журналістам генеральны дырэктар ААТ «Прыборабудаўнічы завод «Аптрон» Нацыянальнай акадэміі навук Мікалай Янкевіч, перадае БЕЛТА.

«Ровар з мотаколам з вясны ўжо будзе ў продажы. Прычым з'явіцца не толькі двухколавы, але і трохколавы варыянты», — распавёў Мікалай Янкевіч.

Па яго словах, кіраўніцтва прыборабудаўнічага завода «Аптрон» разлічвае арганізаваць вытворчасць на сваёй базе, але пры гэтым захаваць брэнд «Бусел», бо гэтая гандлёвая марка вядомая не толькі ў Беларусі, але і за мяжой.

Магутнасць матора складае 600 ват, ён працуе ад акумулятара. «Калі яе падвоіць, то будзе досыць, каб перавозіць грузы. Таму мотакола можа быць выкарыстанае ў тым ліку ў вёсках», — распавёў Мікалай Янкевіч.

Мотаровар здольны развіць хуткасць да 40 км/г.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0