Фота Паўла Лісіцына, Sputnik.by
Выпускныя іспыты ў школах зменяць сваю форму, заявіў у сераду журналістам першы намеснік міністра адукацыі Вадзім Богуш.
«Шэраг выніковых экзаменаў набудуць іншую форму», - сказаў Богуш.
Падрабязнасці пераўтварэнняў яшчэ будуць абмеркаваны ў рамках педагагічнай рады, што праходзіць у Мінску.
У канцы 2016 года Мінадукацыі прапаноўвала ўвесці Нацыянальны незалежны экзамен за курс сярэдняй школы і, магчыма, як адзін з этапаў уступнай кампаніі ў ВНУ. Аднак пасля змены кіраўніка ведамства гэтая ідэя больш не падымалася.
0
0
0
0
0
0