П'яныя кіроўца і пасажыр могуць стаць фігурантамі крымінальнай справы пасля канфлікту ў пункце пропуску «Бераставіца», паведамляе БелТА са спасылкай на прадстаўніка па сувязях з грамадскасцю Гродзенскай рэгіянальнай мытні Юлія Раманюк.

Жыхары Зэльвы хацелі прывезці з Польшчы на легкавіку шыну да матацыкла. Але па правілах гэта можа рабіць бязмытна толькі ўласнік матацыкла. Таму кіроўцу з шынай не прапускалі.

У выніку адзін з пасажыраў напісаў у кнігу заўваг і прапаноў скаргу, абвінаваціўшы мытніка ў вымагальніцтве хабару. На памежны пераход прыехалі міліцыянты, якія вызначылі, што кіроўца і пасажыр знаходзяцца нападпітку. У выніку ў кіроўцы адбяруць правы.

Апроч таго, была праведзена праверка — ці прасіў мытнік хабар. Запіс з яго персанальнага відэарэгістратара і камер назірання не пацвердзілі абвіначвачанне.

У пракуратуру Гродзенскай вобласці накіраваны матэрыялы па факце паклёпу ў адрас службовай асобы. За распаўсюд заведама непраўдзівых звестак, звязаных з абвінавачваннем у здзяйсненні цяжкага ці асабліва цяжкага злачынства, прадугледжана крымінальная адказнасць, у тым ліку абмежаванне волі тэрмінам да трох гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0