10.09.2017 / 18:07

Ад панядзелка білеты на матчы БАТЭ ў Лізе Еўропы можна будзе купіць і ў Мінску 3

З панядзелка, 11 верасня, пачнецца продаж білетных пакетаў на хатнія матчы Лігі Еўропы ў Мінску, паведамляе сайт беларускага клуба.

У Мінску квіткі будуць прадавацца ў офісе кампаніі Ticketpro (пр-кт Машэрава, 25, хол 1-га паверха) з панядзелка па пятніцу з 10:00 да 19.00.

Білеты можна купіць толькі пакетам адразу на тры матчы: «Арсенал» (28 верасня), «Кёльн» (19 кастрычніка) і «Црвена Звезда» (23 лістапада).

Пакеты раздзеленыя на чатыры катэгорыі:

3-я — 105 рублёў;
2-я — 120 рублёў;
1-я — 150 рублёў;
Вышэйшая — 210 рублёў.

Набыць пакеты можна і ў Барысаве.

БАТЭ стартуе ў групавым раўндзе Лігі Еўропы ўжо ў гэты чацвер. Першы матч беларускі клуб згуляе ў гасцях супраць сербскай «Црвены Звезды». Гульня з «Арсеналам» у Барысаве — 28 верасня.

4
Кастусь / Адказаць
11.09.2017 / 08:21
БАТЭ уже не тот, чтоб смотреть его по тв. А платить по 60 долл на это избиение могут только чиновники и любители пива.
0
саміхадзіце / Адказаць
11.09.2017 / 09:26
Калі маеш грошы то і батэ харошы
4
R2D2 / Адказаць
11.09.2017 / 09:29
Кастусь, 60 гэта ж за тры, 20 адзін гэта шмат?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру