14.09.2017 / 14:29

У Рагачоўскім раёне рабочыя перабіралі бульбу і знайшлі гранату

Рабочыя 13 верасня перабіралі бульбу на сартавальным пункце ў Ціхінічах Рагачоўскага раёна і сярод клубняў убачылі дзіўны металічны прадмет, піша БелТА.

Сапёрна-піратэхнічная група в/ч 5527 унутраных войскаў МУС высветліла, што гэта ручная граната Ф-1 часоў вайны.

У той жа дзень двума гадзінамі раней гэтая ж сапёрна-піратэхнічная група выязджала ў лес ля вёсак Калінаўка і Крапіўка Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці, дзе грыбнік знайшоў боепрыпасы: 45-мм артылерыйскі снарад і 50-мм мінамётную міну часоў вайны.

Усе небяспечныя знаходкі былі знішчаны на бяспечнай адлегласці ад населеных пунктаў.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру