Reuters.com

Reuters.com

У Гарвардскім універсітэце ў ЗША прайшла 27-я штогадовая цырымонія ўручэння Шнобелеўскіх прэмій, якія прысуджаюцца за абсурдныя навуковыя дасягненні. Пра гэта паведамляе Reuters.

Шнобелеўская прэмія міру дасталася групе навукоўцаў з Швейцарыі, якія даказалі, што пазбавіцца ад храпу дапамагае гульня на дыджэрыду — музычнай духавой прыладзе аўстралійскіх абарыгенаў. Па словах кіраўніка групы доктара Майла П'юэна з Цюрыхскага ўніверсітэта, гульня на дыджэрыду ўмацоўвае верхнія дыхальныя шляхі.

Прэмію па эканоміцы атрымалі Мэцью Раклоф і Нэнсі Грыр з Аўстраліі, якія высветлілі, што гульцы ў казіно схільныя рабіць больш высокія стаўкі пасля таго, як патрымаюць у руках кракадзіла. Даследаванні паказалі, што мозг памылкова ўспрымае нервовае ўзбуджэнне ад блізкасці да небяспечнай жывёлы як сігнал аб шанцаванні ў гульні.

Шнобелеўская прэмія ў галіне анатоміі дасталася брытанцу Джэймсу Хіткоўту, які высветліў, што вушы чалавека пасля 30 гадоў жыцця пачынаюць павялічвацца ў памерах прыкладна на 2 мм кожнае дзесяцігоддзе.

Узнагароды атрымалі французскія нейрабіёлагі, якія даказалі, што ў мозгу ў некаторых людзей ёсць вобласць, якая адказвае за агіду да сыру, а таксама італьянскія навукоўцы, што высветлілі, што многія ідэнтычныя двайняты не могуць адрозніць адзін аднаго на фотаздымках.

Некаторыя лаўрэаты атрымалі прэміі за жартоўныя даследаванні. Напрыклад, французскі вучоны Марк-Антуан Фардзін быў узнагароджаны за тое, што высвятляў, ці можа кошка адначасова знаходзіцца ў вадкім і цвёрдым агрэгатным стане.

Яго даследаванне грунтавалася на выкладзеных у інтэрнэце фотаздымках котак, якія залазілі ў вёдры і ракавіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?