Зірніце самі, падобныя рэчы знойдуцца ў кожнага ў шафе. І ў гэтым галоўны мэсэдж праекта, які цяпер выстаўляецца ва ўніверсітэце штата Канзас.

Інсталяцыю стварылі ў 2013 годзе Джэн Брокман, дырэктар цэнтра прадухілення сэксуальнага гвалту і адукацыі, і доктар Мэры А. В’яндт-Хіберт, якая курыруе ініцыятывы арканзаскага цэнтра, што займаецца адукацыяй у пытаннях гвалту.

З таго часу праект паспеў павандраваць па розных універсітэтах. Гісторыі, якія расказвае гэтая вопратка, перажылі студэнты каледжаў і ўніверсітэтаў. Яны апісвалі тое, што з імі адбылося, на форумах, у інтэрв’ю, у сацыяльных сетках.

Аўтары праекта сабралі 40 расповедаў і аднавілі з дапамогай студэнтаў тыя камплекты адзення, у якіх былі ахвяры падчас згвалтавання.

Фота Джэніфер Спрагі, huffingtonpost.com.

Чытайце таксама:

«Муж любіў папужаць жонку тым, што вывозіў на балота і пачынаў тапіць» — псіхолаг пра сямейны гвалт

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?