27.09.2017 / 20:17

Тры бразільскія штаты правядуць рэферэндум аб незалежнасці? 17

Тры бразільскія штаты, Санта-Катарына, Парана і Рыу-Грандзі-ду-Сул, 7 кастрычніка правядуць так званыя «ўсеагульныя кансультацыі грамадзян», каб у наступным годзе — ужо і рэферэндум аб аб'яднанні ў адну дзяржаву і, само сабой, незалежнасці. Пра гэта паведамляе РІАН са спасылкай на радыё «Спутнік».

На першы погляд, гэта далёка ад геапалітыкі: тры штаты на самым поўдні Бразіліі. Ні нафты, ні газу, ні стратэгічнага становішча. Сонца, паветра, акіян — нічога цікавага.

Але «пробнік», дарэчы, у іх ужо ёсць. У 2016 годзе актывісты апыталі 500 тысяч чалавек і атрымалі 95% за выхад з Бразіліі.

З тых часоў, не сумняваюцца ініцыятары першага лацінаамерыканскага «экзіту», такія настроі толькі ўзмацніліся. І гэта не тры мільёны, як у Іракскім Курдыстане. І нават не сем, як у Каталоніі. Насельніцтва трох штатаў — гэта чатыры Каталоніі.

Фота: wikipedia.org

Прыхільнікі плебісцыту кажуць, што іх тэрыторыя з самымі высокімі даходамі ў краіне праз несправядлівае размеркаванне падаткаў у Бразіліі нясе адны страты.

«Бюджэтная дыскрымінацыя адсылае нас амаль на ўзровень небыцця», — адпрацоўвае пакуль на журналістах агітацыйныя рэпрызы лідар руху аддзялення Селса Дэўшэр. Для яго «аддзяліцца» — значыць «адчапіцца». І тут ужо без усякае нацыянальнае самасвядомасці або гістарычных перадумоваў.

«Поўдзень — мая краіна» («O Sul é o Meu País») — сепаратысцкі рух у Бразіліі, які з моманту свайго заснавання ў 1992-м прапагандуе ідэю незалежнасці ад Бразіліі, сцвярджаючы, што паўднёвы рэгіён краіны мае пэўныя асаблівасці, і яму не выдзяляецца дастатковага фінансавання, хаця даходы там адныя з найвышэйшых па краіне.

Сцяг сепаратысцкага руху.

Ілья Параскевіч 

1
Пратэй Няптунаў / Адказаць
27.09.2017 / 20:45
Чым мы можам дапамагчы?
27
Vija / Адказаць
27.09.2017 / 21:24
Тут тоже Путин виноват? :D
30
Sha / Адказаць
27.09.2017 / 21:34
Пратэй Няптунаў, провозгласить независимую Полесскую республику с столицей в Пинске, долой минских колонизаторов-угнетателей!  Вива ла Либерта! Рот Фронт! Но пасаран! Жыве! Ганьба! Ты не пройдешь! Ураааа!)))
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру