Сусветныя лідары на рынку смартфонаў ужо даўно кажуць пра хуткі пераход да тэхналогіі eSIM. Нядаўна пра імавернасць пераходу да электронных сім-картак у бліжэйшай будучыні заявіла Samsung. І вось з'явіліся чуткі, што і Apple таксама можа скарыстацца гэтай тэхналогіяй у наступных мадэлях айфонаў, тым больш што досвед яе выкарыстання ў гадзінніках ужо ёсць. 

eSIM — гэта «электронная» сім-картка, убудаваная ў сам гаджэт. Каб карыстацца паслугамі пэўнага аператара, трэба зарэгістраваць свой гаджэт у ягонай сетцы.

Замена eSIM звычайнае «сімкі» ў першую чаргу нашкодзіць расійскім аматарам мабільных прыладаў прэміум-сегменту. Справа ў тым, што ў Расіі гэтая тэхналогія забароненая. 

Крыху болей пашанцавала беларусам, бо ў нас такой забароны няма. Але ўсё залежыць ад гатоўнасці аператараў. У прэс-службе аператара life:) «Нашай Ніве» паведамілі, што ўважліва сочаць за рынкам і не прапусцяць гэты трэнд: «Калі ў Беларусі такія прылады стануць папулярнымі, мы абавязкова будзем развіваць гэты кірунак». 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?